top of page
Ns9z_kK_R8U.jpg

Паважаныя калегі!

Мы рады вітаць вас на старонцы віртуальнага кабінета намесніка дырэктара школы па выхаваўчай рабоце!

Выхаванне — вялікая справа:

ім вырашаецца лёс чалавека.

Мэта: фарміраванне і развіццё сацыяльна мабільнай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям'і і соцыўма.

Задачы:

- удасканальваць работу па грамадзянскім, патрыятычным выхаванні навучэнцаў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

- ствараць умовы для эфектыўнага ўзаемадзеяння сям'і і педагагічнага калектыву ўстановы адукацыі;

- узмацняць работу сярод непаўналетніх па папярэджванні злоўжывання спіртнымі напоямі, наркатычнай залежнасці, безнагляднасці, злачынстваў, правапарушэнняў;

- актывізаваць выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў работы па арганізацыі вольнага часу навучэнцаў;

- удасканальваць сістэму вучнёўскага самакіравання;

- прывіваць любоў да работы, фарміраваць навыкі прафесійнага самавызначэння, эканамічнай свядомасці, ініцыятывы, творчага падыходу да справы.

Віртуальны кабінет – гэта шматаспектная інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе, арыентаванае на стварэнне неабходных умоў для павышэння творчага патэнцыялу і ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў.

Віртуальны кабінет дае магчымасць арганізаваць эфектыўную прастору для намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, педагога-арганізатара, настаўніка, які выконвае функцыі класнага кіраўніка. Фарміраванне віртуальнага банка нарматыўнай дакументацыі і вучэбна-метадычных матэрыялаў забяспечвае дапамогу ў рабоце з рознага роду дакументамі, спрыяе распаўсюджванню перадавога педагагічнага вопыту.

Віртуальны кабінет як форма метадычнай работы мае цэлы шэраг пераваг:

   доступ да інфармацыі можна атрымаць у любы зручны для вас час;

   з інфармацыяй лёгка працаваць, так як яна дакладна структуравана;

   усе размешчаныя ў кабінеце матэрыялы даступны ў анлайн-рэжыме, а таксама для скачвання і далейшага выкарыстання ў рабоце.

bottom of page